Працягваецца гашэньне пажару вежы катэдральнага сабора ў Гожаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.07.2017 13:26
Вядома, што акрамя вежы храма, найбольш пацярпеў арган у саборы, які быў заліты вадой.
PAP/Lech Muszyński
Працягваецца акцыя гашэньня пажару ў вежы катэдральнага сабора ў Гожаве Вялікапольскім. Пажарнікі працуюць пры дапамозе відэакамэр, якія рэгіструюць тэмпэратуру, каб праверыць, ці ў сярэдзіне няма ўжо ачагоў агню. Паводле слоў прэс-сакратара пажарнай каманды горада Бартламея Мондрага (Bartłomiej Mądry), акцыя працягнецца яшчэ шмат гадзін, да таго часу, пакуль пажарнікі не пераканаюцца, што агонь зноў не разгарыцца.
Канструкцыя, якая падтрымлівае званы, захавалася ў добрым стане, вежа пацярпела ўнутры, але муры цэлыя. Гашэньне пажару працягнецца хутчэй за ўсё да вечара, толькі тады пажарнікі змогуць увайсьці ўнутр, каб праверыць столь.
Толькі пасьля завяршэньня працы пажарнай каманды можна будзе пачаць ацэнку страт, нанесеных агнём. Тады экспэрты ацэняць таксама, што магло стаць прычынай пажару. Вядома ўжо, што акрамя вежы храма, найбольш пацярпеў арган у саборы, які быў заліты вадой.
IAR/нг