Logo Polskiego Radia
Print

У Трускаўцы прайшоў польска-украінскі Форум рэгіянальнага разьвіцьця

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.06.2017 14:31
Дэпутаты, прадстаўнікі ўраду ды муніцыпальных органаў размаўлялі пра будучыню рэгіёну Карпат.
Photo: skhakirov/flickr.com/Commercial use allowed

У Трускаўцы ва Ўкраіне закончыўся польска-украінскі Форум рэгіянальнага разьвіцьця. Цягам двух дзён прайшло дзесяць панэльных дыскусій, падчас якіх дэпутаты, прадстаўнікі ўраду ды муніцыпальных органаў размаўлялі пра будучыню рэгіёну Карпат.

Самая важная задача – паляпшэньне транспартнай інфраструктуры, каб збудаваць сетку сувязі з астатняй часткай Эўропы, – адзначалі ўдзельнікі сустрэчы.

На думку старшыні Сэйму Марэка Кухціньскага, Украіна зрабіла шмат, каб наблізіцца да Эўрапейскага Зьвязу, у выніку чаго быў уведзены бязьвізавы рэжым для грамадзян краіны. Кухціньскі сустрэўся са сьпікерам украінскага парлямэнту Андрыем Парубіям. Палітыкі размаўлялі між іншым пра энэргетычную бясьпеку.

Польская дэлегацыя адправілася таксама ў Львоў, дзе ўсклала кветкі да помніка львоўскім прафэсарам, забітым гітлераўцамі падчас Другой сусьветнай вайны.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт