Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачынае дзейнічаць норма "Аптэка для аптэкара"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.06.2017 10:41
Згодна зьменам, мець аптэку зможа толькі фармацэўт, у якога ёсьць права выконваць сваю прафэсію.
www.pixabay.com/CC0

Зь сёньняшняга дня новыя аптэкі ў Польшчы змогуць адкрываць толькі фармацэўты. Пачынаюць дзейнічаць папраўкі ў закон «Фармацэўтычнае права».

Згодна зьменам, мець аптэку зможа толькі фармацэўт, у якога ёсьць права выконваць сваю прафэсію. Адзін фармацэўт зможа мець максымальна чатыры аптэкі. Адна аптэка павінна прыходзіцца на тры тысячы жыхароў і мець як мінімум 500 мэтраў ад іншай аптэкі. Новыя нормы датычаць толькі новых аптэк.

На думку старшыні Галоўнай аптэкарскай палаты Эльжбеты Пятроўскай-Руткоўскай, зьмены павінны карысна паўплываць на сытуацыю пацыентаў. Яе меркаваньнем, хворыя будуць мець лепшы доступ да аптэк, а цэны лекаў не павінны расьці. Зьмены павінны прадухіліць манапалізацыю рынку, таму яны выклікаюць вялікі пратэст з боку ўладальнікаў сетак аптэк.

У сваю чаргу намесьнік старшыні Зьвязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Марцін Навацкі мяркуе, што правіла «аптэка для аптэкара» разбурае мэханізм канкурэнцыі. Ён прадбачвае, што ў бліжэйшыя гады паявіцца на рынку менш новых аптэк, а зьмены адмоўна паўплываюць на сытуацыю пацыента.

Паводле дадзеных Мінздароўя, палова з прыкладна 15 тыс. аптэк у Польшчы ўваходзіць у сеткі аптэк. Зьмены паспрыяюць малым сямейным аптэкам, якія прайграюць у канкурэнцыі зь вялікімі сеткамі.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт