Logo Polskiego Radia
Print

Палякі дэманструюць падтрымку жыцьця й сям’і

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2017 13:57
Па ўсяе Польшчы праходзяць Маршы ў падтрымку жыцьця й сям'і.
PAP/Jakub Kamiński

Палякі дэманструюць падтрымку жыцьця й сям’і
Па ўсяе Польшчы праходзяць Маршы ў падтрымку жыцьця й сям'і.
У амаль 50 гарадоў у Польшчы сёньня праходзяць Маршы ў падтрымку жыцьця й сям'і. Ужо 12 раз іх удзельнікі хочуць прадэманстраваць сваю прыхільнасьць сям'і й павазе да чалавечага жыцьця.
„Гэта вялікае ўсенароднае сьвята, якое на гэты раз праходзіць пад лёзунгам „Час на сям'ю”,” - кажа галоўны арганізатара маршу старшыня Цэнтра для жыцьця й сям'і Павел Квасьняк (Paweł Kwaśniak).
Удзельнікі шэсьця ў Варшаве сабраліся каля поўдня ля касьцёла Сьвятога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў і прайшлі на Замкавую плошчу.
Падобныя маршы заплянаваныя сёньня, сярод іншага, у Быдгашчы, Элку, Жэшаве, Катавіцэ й Познані. Да канца чэрвеня яны адбудуцца ў больш за 140 гарадах па ўсёй Польшчы.
У папярэдніх акцыях прыняло ўдзел каля двухсот тысяч чалавек.
аз

У 50 гарадaх у Польшчы сёньня праходзяць Маршы ў падтрымку жыцьця й сям'і. Ужо 12 раз іх удзельнікі хочуць прадэманстраваць сваю прыхільнасьць сям'і й павазе да чалавечага жыцьця.

„Гэта вялікае ўсенароднае сьвята, якое на гэты раз праходзіць пад лёзунгам „Час на сям'ю”,” - кажа галоўны арганізатар маршу старшыня Цэнтра для жыцьця й сям'і Павел Квасьняк (Paweł Kwaśniak).

Удзельнікі шэсьця ў Варшаве сабраліся каля поўдня ля касьцёла Сьвятога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў і прайшлі на Замкавую плошчу.

Падобныя маршы заплянаваныя сёньня, сярод іншага, у Быдгашчы, Элку, Жэшаве, Катавіцэ й Познані. Да канца чэрвеня яны адбудуцца ў больш за 140 гарадах па ўсёй Польшчы.

У папярэдніх акцыях прыняло ўдзел каля двухсот тысяч чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт