Logo Polskiego Radia
Print

Качыньскі абвінаваціў Расею й папярэднія польскія ўлады ў барбарстве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2017 11:31
Перад пачаткам штомесячнага мерапрыемства на Кракаўскім Прадмесьці дайшло да мітусьні.
PAP/Marcin Obara

Качыньскі абвінаваціў Расею й папярэднія польскія ўлады ў барбарстве
Перад пачаткам штомесячнага мерапрыемства на Кракаўскім Прадмесьці дайшло да мітусьні.
„Вынікі эксгумацыі ахвяраў смаленскай авіякатастровы паказалі маштаб барбарства Расеі й тагачасных уладаў Польшчы”, - заявіў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Ярасляў Качыньскі, падчас штомесячнага мерапрыемства ў памяць аб ахвярах крушэньня прэзыдэнцкага Ту-154М у 2010 годзе.
Паводле Яраслава Качыньскага, менавіта з-за гэтага барбарства ахвяры авіякатастрофы не былі годна пахаваныя.
Перад пачаткам мерапрыемства, якое папярэднічала імша ў касцёле Сьвятой Анна, на Кракаўскім Прадмесьці дайшло да мітусьні паміж удзельнікамі маніфэстацыі праціўнікаў і паліцыяй. Пратэстоўцы селі на вуліцы, каб перашкодзіць удзельнікам шэсьця традыцыйна прыйсьці перад Прэзыдэнцкі палац. Функцыянэры паліцыі былі прымушаны паасобна выносіць пратэстоўцаў з праязной часткі вуліцы.
Сярод іх быў таксама адзін зь лідараў апазыцыі часоў ПНФ Уладыслаў Фрасынюк (Władysław Frasyniuk).
аз

„Вынікі эксгумацыі ахвяраў смаленскай авіякатастровы паказалі маштаб барбарства Расеі й тагачасных уладаў Польшчы”, - заявіў старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Ярасляў Качыньскі, падчас штомесячнага мерапрыемства ў памяць аб ахвярах крушэньня прэзыдэнцкага Ту-154М у 2010 годзе.

Паводле Яраслава Качыньскага, менавіта з-за гэтага барбарства ахвяры авіякатастрофы не былі годна пахаваныя.

Перад пачаткам мерапрыемства, якому папярэднічала імша ў касцёле Сьвятой Анны, на Кракаўскім Прадмесьці дайшло да мітусьні паміж удзельнікамі маніфэстацыі праціўнікаў і паліцыяй. Пратэстоўцы селі на вуліцы, каб перашкодзіць удзельнікам шэсьця традыцыйна прыйсьці перад Прэзыдэнцкі палац. Функцыянэры паліцыі былі прымушаны паасобна выносіць пратэстоўцаў з праязной часткі вуліцы.

Сярод іх быў таксама адзін зь лідараў апазыцыі часоў ПНР Уладыслаў Фрасынюк (Władysław Frasyniuk).
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт