Ураганны вецер пашкодзіў лініі электраперадач і насаджэньні
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
07.06.2017 09:38
Электраэнэргія адсутнічае ў прыкладна пяці тысячах хатніх гаспадарак у Польшчы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.
Над Польшчай прайшоў цыклён з навальнічнымі дажджамі і парывістым ветрам. У выніку пашкоджаныя лініі электраперадач ды назіраюцца іншыя пашкоджаньні ў лодзінскім, сьвентакшыскім і вялікапольскім ваяводзтвах. Электраэнэргія адсутнічае ў прыкладна пяці тысячах хатніх гаспадарак. Самыя сур’ёзныя пашкоджаньні ўраганны вецер нанёс у лодзінскім ваяводзтве.
Пажарная ахова зафіксавала звыш пяцісот выклікаў, зьвязаных з ліквідацыяй наступстваў навальніц, у прыватнасьці, паламаных дрэваў.
ІАР ПР/нг