Logo Polskiego Radia
Print

LiuGong пераносіць сваю эўрапейскую штаб-кватэру ў Варшаву

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2017 16:11
Раней кітайскі вытворца будаўнічых машынаў інвэставаў у гарадку Сталёва Воля амаль 77 млн эўра.
Photo:Protech - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Перад гэтым кітайскі вытворца будаўнічых машынаў інвэставаў у гарадку Сталёва Воля амаль 77 млн эўра.

Адзін з найбуйнейшых кітайскіх інвэстараў, кампанія LiuGong – пераносіць сваю эўрапейскую штаб-кватэру з Амстэрдама ў Варшаву, а галоўныя склады – зь Нідэрляндаў у гарадок Сталёва Воля (Stalowa Wola) на поўдні Польшчы.

У офісе ў Амстэрдаме цяпер працуе 30 чалавек, а на складах у Нідэрляндах – 50. У Варшаве штаб-кватэра кітайскай кампаніі будзе разьмяшчацца ў будынку Eurocentrum. У сваю чаргу, склады ў Сталёвай Волі будуць разьмяшчацца ва ўжо існуючых будынках, якія кітайцы плянуюць мадэрнізаваць.

«Польшча, якая разьмешчаная на лініі Новага шаўковага шляху – гэта ідэальнае месцам для бізнэсу», – пераконваюць прадстаўнікі LiuGong.

Кітайская кампанія інвэставала ўжо ў Сталёвай Волі больш за 76 млн 978 тыс. эўра (321 млн злотых), у тым ліку амаль 6 млн эўра (25 млн злотых) у мадэрнізацыю й запуск вытворчасьці экскаватараў і пагрузчыкаў з рухавіком Tier4. У красавіку кампанія пачала вытворчасьць чатырох новых мадэляў будаўнічых машынаў.

На заводзе працаўладкаваныя 1 240 чалавек. Акрамя таго, сёлета кітайцы плянуюць стварыць цэнтар дасьледаваньняў і распрацовак, у якім будзе працаваць да 100 чалавек.

«Гэта першая кітайская кампанія, якая вырашыла перанесьці сваю эўрапейскую штаб-кватэру ў Польшчу. Нашыя намаганьні па ўмацаваньні супрацоўніцтва з Кітаем пачынаюць даваць канкрэтныя вынікі. Важнейшым за вытворчасьць зьяўляецца тое, каб людзі, якія прымаюць рашэньні пра разьвіцьцё кампаніі, знаходзіліся ў Варшаве, а не ў Парыжы ці Празе», – пераконвае Славамір Майман (Sławomir Majman) з кампаніі Dentons.

Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у канцы 2015 году прамыя кітайскія інвэстыцый у Польшчы складалі 198,5 мільёнаў эўра. Самыя буйныя, гэта пераняцьце за сталеліцейнага заводу Huta Stalowa Wola і падшыпнікавага заводу ў Красьніку(Kraśnik) (на паўднёвым усходзе Польшчы) за амаль 71 млн 943 тыс. эўра (каля 300 млн злотых).

аз

польскае

LiuGong пераносіць свой эўрапейскі цэнтар у Варшаву

Раней кітайскі вытворца будаўнічых машынаў інвэставаў у гарадку Сталёва Воля амаль 77 млн эўра.


Адзін з найбуйнейшых кітайскіх інв
эстараў кампанія LiuGong - пераносіць свой эўрапейскі цэнтар з Амстэрдама ў Варшаву, а галоўныя склады - зь Нідэрляндаў у гарадок Сталёва Воля (Stalowa Wola), на поўдні Польшчы.

У цэнтры ў Амстэрдаме цяпер працуе 30 чалавек, а на складах у Нідэрляндах - 50. У Варшаве цэнтар кітайскай кампаніі будзе разьмяшчацца ў будынку Eurocentrum. У сваю чаргу склады ў Сталёвай Волі ў існуючых будынках, якія кітайцы плянуюць спачатку мадэрнізаваць.

„Польшча, якая разьмешчаная на лініі Новага шаўковага шляху – гэта ідэальнае месцам для бізнэсу”, - пераконваюць прадстаўнікі LiuGong.

Кітайская кампанія інвэставала ўжо ў Сталёвай Волі больш за 76 млн 978 тыс. эўра (321 млн злотых), у тым ліку амаль 6 млн эўра (25 млн злотых) у мадэрнізацыю й запуск вытворчасьці экскаватараў і пагрузчыкаў з рухавіком Tier4. У красавіку кампанія пачала вытворчасьць чатырох новых мадэляў будаўнічых машынаў.

На заводзе працаўладкаваныя 1 240 чалавек. Акрамя таго, сёлета кітайцы плянуюць стварыць цэнтар дасьледаваньняў і распрацовак, у якім будзе працаваць да 100 чалавек.


Гэта першая кітайская кампанія, якая вырашыла перанесьці свой эўрапейскі цэнтар у Польшчу. Нашыя намаганьні па ўмацаваньню супрацоўніцтва з Кітаем пачынаюць даваць канкрэтныя вынікі, паколькі ад вытворчасьці важнейшым зьяўляецца тое, каб людзі, якія вырашаюць пра разьвіцьцё кампаніі былі ў Варшаве, а не ў Парыжы ці Празе”, - пераконвае Славамір Майман (Sławomir Majman) з кампаніі Dentons.

Паводле дадзеных Нацыянальнага банку Польшчы, у канцы 2015 году прамыя кітайскія інвэстыцый у Польшчы складалі 198,5 мільёнаў эўра. Самыя буйныя, гэта пераняцьце за сталеліцейнага заводу Huta Stalowa Wola і падшыпнікавага заводу ў Красьніку(Kraśnik) (на паўднёвым ўсходзе Польшчы) за амаль 71 млн 943 тыс. эўра (каля 300 млн злотых).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт