Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы будзе лягчэй вярнуць памылкова пераведзеныя грошы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2017 14:04
Законапраект па гэтай справе ў парлямэнт унёс прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed

У Польшчы будзе лягчэй вярнуць памылкова пераведзеныя грошы
Законапраект па гэтай справе ў парлямэнт унёс прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падаў у парлямэнт законапраект, які дазволіць лягчэй атрымаць назад грошы, памылкова пераведзеныя на іншы рахунак, чым трэба. Праект быў распрацаваны ў супрацоўніцтве з экспэртамі офіса Фінансавага амбудсмэна ў Польшчы.
„Працэдура, якую прапануе прэзыдэнцкі законапраект, зьяўляецца простай”, - пераконвае Фінансавы амбудсмэн Аляксандра Віктораў (Aleksandra Wiktorow).
Аляксандра Віктораў: Калі нехта памыліўся й перавёў грошы на ня той рахунак, на які хацеў, то, перш за ўсё, ён павінен паведаміць пра гэта свайму банку. Банк цягам трох дзён павінен паведаміць уласьніку рахунку, на які грошы былі пераведзеныя, што ён мае абавязак вярнуць іх назад.
Асоба, якая памылкова атрымала грошы, павінна вярнуць іх уласьніку цягам 30 бліжэйшых дзён.
Аляксандра Віктораў: Калі памылковы атрымальнік не аддасьць грошай цягам згаданых 30 дзён, то банк будзе мець абавязак перадаць іх уласьніку дадзеныя той асобы, у тым ліку адрас. Тады пацярпелая асоба можа патрабаваць іх вяртаньня ў судзе.
У цяперашні час асоба, якая перавядзе грошы на няправільны рахунак, ня мае права даведацца, хто іх памылкова атрымаў.
Законапраект прайшоў ужо экспэрцкія кансультацыі. Чыноўнікі з Канцылярыі прэзыдэнта падкрэсьліваюць, што ён ня мае палітычнага характару й спадзяюцца, што дэпутаты прымуць яго яшчэ да вакацыяў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт