Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла сустрэлася ў Кітаі з важнейшымі палітыкамі гэтай дзяржавы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.05.2017 09:43
У выніку перамоў бакі падпісалі некалькі двухбаковых пагадненьняў аб супрацоўніцтве.

Старшыня Рады міністраў Польшчы Бэата Шыдла пачала афіцыйны візыт у Кітай ад сустрэч з важнейшымі палітыкамі гэтай дзяржавы. Польская прэм’ер-міністар адправілася ў Кітай на форум “Адзін пояс, адзін шлях” – гэта значыць, саміт дзяржаўных лідараў краін, якія распаложаныя ўздоўж Шаўковага шляху.

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цьзіньпін адзначыў падчас спатканьня з Бэатай Шыдла, што Польшча зьяўляецца важным партнэрам Кітая ў рэалізацыі ініцыятывы Шаўковага шляху. Шыдла правяла перамовы таксама з кітайскім прэм’ер-міністрам Лі Кэцянам. У выніку перамоў былі падпісаныя двухбаковыя пагадненьні, у прыватнасьці, у сфэры воднай гаспадаркі і ў галіне турызму.

IAR PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт