У Малапошчы ўзьнікне Цэнтар нематэрыяльнай культурнай спадчыны
На гэтую мэту ўлады Малапольскага ваяводзтва прызначылі больш за мільён эўра.
У Дамбровай (Dąbrowa) каля Новага Сонча на поўдні Польшчы будзе створаны першы ў краіне Цэнтар нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На гэтую мэту ўлады Малапольскага ваяводзтва прызначылі больш за 4 мільёны 300 тысяч злотых ( больш за 1 мільён эўра).
Ініцыятар праекта, дырэктар Малапольскага культурнага цэнтра „Сокал” у Новым Сончы Антоні Мальчак (Antoni Malczak) заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што стварэньне цэнтра вынікае з натуральнай неабходнасьці аховы традыцыйнай народнай культуры.
„Рэгіён Малапольшча вылучаецца ў Польшчы і ў Эўропе, разнастайнасьцю, багацьцем і жыцьцяздольнасьцю рэгіянальнай культуры й пра гэта мы павінны клапаціцца”, - падкрэсьліў спадар Мальчак.
Паводле яго, цэнтар будзе выконваць шэраг функцый. Напрыклад, будзе весьці навукова-дасьледчую працу, адукацыю дзяцей і моладзі, а таксама падрыхтоўку інструктараў.
Цэнтар будзе адчынены ў двары з XIX стагодзьдзя, які спачатку будзе адрамантаваны. Рамонтныя працы павінны завершана ў 2019 годзе. Кошт інвэстыцыі складзе амаль 8 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 900 тысяч эўра).
аз
У Дамброве (Dąbrowa) каля Новага Сонча на поўдні Польшчы будзе створаны першы ў краіне Цэнтар нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На гэтую мэту ўлады Малапольскага ваяводзтва прызначылі больш за 4 мільёны 300 тысяч злотых ( больш за 1 мільён эўра).
Ініцыятар праекта, дырэктар Малапольскага культурнага цэнтра „Сокал” у Новым Сончы Антоні Мальчак (Antoni Malczak) заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што стварэньне цэнтра вынікае з натуральнай неабходнасьці аховы традыцыйнай народнай культуры.
„Рэгіён Малапольшча вылучаецца ў Польшчы і ў Эўропе разнастайнасьцю, багацьцем і жыцьцяздольнасьцю рэгіянальнай культуры, і пра гэта мы павінны клапаціцца”, - падкрэсьліў спадар Мальчак.
Паводле яго, цэнтар будзе выконваць шэраг функцый. Напрыклад, будзе весьці навукова-дасьледчую працу, адукацыю дзяцей і моладзі, а таксама падрыхтоўку інструктараў.
Цэнтар будзе адчынены ў палацыку з XIX стагодзьдзя, які перад гэтым будзе адрамантаваны. Рамонтныя працы павінны завершана ў 2019 годзе. Кошт інвэстыцыі складзе амаль 8 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 900 тысяч эўра).
аз