У Асьвенцыме прайшоў Марш жывых
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
24.04.2017 14:46
Каля 10 тысяч чалавек у Дзень памяці аб ахвярах Галякосту прайшлі ў маршы паміж двума нацысцкімі канцлягерамі.
PAP/Andrzej Grygiel
У Асьвенцыме прайшоў Марш жывых. Каля 10 тысяч чалавек з усяго сьвету, габрэі і палякі, разам з міністрамі адукацыі з 12 краін у Дзень памяці аб ахвярах Галякосту прайшлі ў маршы паміж двума нацысцкімі канцлягерамі. Марш праходзіць штогод, сёлета ўжо 26-ты раз.
Трохкілямэтровую трасу паміж былымі канцлягерамі Аўшвіц і Біркэнаў штогод разам праходзяць побач маладыя габрэі з цэлага сьвету і палякі. Гук шафару (бараняга рогу, які ў габрэйская традыцыі заклікае да пакаяньня) пад брамай з надпісам «Arbeit macht frei» дае сыгнал, каб распачаць марш.
Галоўныя ўрачыстасьці адбыліся каля руін колішніх крэматорыяў, дзе цяпер стаіць помнік ахвярам Галякосту. 75 гадоў таму распачалася масавая дэпартацыя эўрапейскіх габрэяў у канцлягер Аўшвіц. Большасьць зь іх адразу трапляла ў газавыя камэры.
Каля 10 тысяч чалавек з усяго сьвету, габрэі і палякі, разам з міністрамі адукацыі з 12 краін у Дзень памяці аб ахвярах Галякосту прайшлі ў маршы паміж двума нацысцкімі канцлягерамі. Марш праходзіць штогод, сёлета ўжо 26-ты раз.
Трохкілямэтровую трасу паміж былымі канцлягерамі Аўшвіц І і Аўшвіц ІІ-Біркэнаў штогод разам праходзяць побач маладыя габрэі з цэлага сьвету і палякі. Гук шафару (бараняга рогу, які ў габрэйская традыцыі заклікае да пакаяньня) пад брамай з надпісам «Arbeit macht frei» дае сыгнал, каб распачаць марш.
Галоўныя ўрачыстасьці адбыліся каля руін колішніх крэматорыяў, дзе цяпер стаіць помнік ахвярам Галякосту. 75 гадоў таму распачалася масавая дэпартацыя эўрапейскіх габрэяў у канцлягер Аўшвіц. Большасьць зь іх адразу трапляла ў газавыя камэры.
ав