Logo Polskiego Radia
Print

Дурны жарт дорага абышоўся пасажыру варшаўскага аэрапорту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.04.2017 15:11
Мужчыну, які пажартаваў пра бомбу, аштрафавалі й не пусьцілі на борт самалёта.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Дурны жарт дорага абышоўся пасажыру варшаўскага аэрапорту
Мужчыну, які пажартаваў пра бомбу аштрафавалі й не пусьцілі на борт самалёта.
Пасажыру, які плянаваў ляцець з аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве ў Лёндан дорага абушоўся дурны жарт пра бомбу ў багажы. Ён быў пакараны штрафам у памеры адной тысячы злотых і выключаны са сьпісу пасажыраў.
Падчас рэгістрацыі багажу мужчына спытаў, „ што будзе, як і ў багажы знаходзіцца бомба?”. На пытаньне працаўніка аэрапорта, ці ў ягоным багажы сапраўды знаходзіцца нешта небясьпечнае адказаў, што „ хутчэй не” й адышоў, ня даючы больш падрабязнага адказу.
Супрацоўнікі аэрапорта паведамілі пра падзею паліцыі, якая прыняла адпаведныя меры.
Паліцыянты хутка высьветлілі асобу ўласьніка багажу, а піратэхнікі з памежнай варты праверылі яго сумку. Калі пасажыр зразумеў, што сытуацыя становіцца сур'ёзнай, ён пачаў тлумачыць, што гэта быў выключна жарт.
аз

Пасажыру, які плянаваў ляцець з аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве ў Лёндан, дорага абышоўся дурны жарт пра бомбу ў багажы. Ён быў пакараны штрафам у памеры адной тысячы злотых (250 эўра) і выключаны са сьпісу пасажыраў.

Падчас рэгістрацыі багажу мужчына спытаў: „Што будзе, калі ў багажы знаходзіцца бомба?”. На пытаньне працаўніка аэрапорта, ці ў ягоным багажы сапраўды знаходзіцца нешта небясьпечнае, ён адказаў: „Хутчэй не” й адышоў, не даючы больш падрабязнага адказу. Супрацоўнікі аэрапорта паведамілі ў паліцыю, якая ўмяшалася ў сытуацыю.

Паліцыянты спраўдзілі дакумэнты ўласьніка багажу, а піратэхнікі з памежнай варты праверылі яго сумку. Калі пасажыр зразумеў, што сытуацыя становіцца сур'ёзнай, ён пачаў тлумачыць, што гэта быў выключна жарт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт