Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўзмацняе газавую супрацу з Азэрбайджанам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2017 15:43
У Варшаве сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Азэрбайджану
PAP/Leszek Szymański

Польшча ўшчыльняе газавую супрацу з Азэрбайджанам
У Варшаве сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Азэрбайджану, Вітальд Вашчыкоўскі і Эльмар Мамадыяраў. Міністры размаўлялі пра Паўднёвы газавы калідор, які павінен дывэрсыфікаваць крыніцы паставак газу ў Эўропу.
«Мы спадзяемся, што сустрэча прэзыдэнтаў пасьля многіх гадоў прывядзе да аднаўленьня нашых палітычных, гаспадарчых, ваенных стасункаў, паколькі ў нас ёсьць вялікі патэнцыял для супрацы», – сказаў азэрбайджанскі міністар. Вітальд Вашчыкоўскі выказаў спадзяваньне, што прэзыдэнты абедзьвюх краін падпішуць дэклярацыю аб стратэгічнай супрацы.
Польскі міністар зазначыў, што падчас размовы закраналіся ня толькі эканамічныя пытаньні, але таксама супраца на міжнародных форумах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт