Паўмільёна чалавек ня будзе абараняцца законам аб мінімальнай зарплаце ў Польшчы. Гаворка ідзе пра 13 злотых ($3,25) за гадзіну працы.
Па просьбе садаводаў і фэрмэраў урад разглядае магчымасьць увядзеньня дагавораў для сэзонных работнікаў у сельскай гаспадарцы, якіх ня будзе ахопліваць заканадаўчая мінімальная зарплата.
Гэта адказ на патрэбы рынку, – падкрэсьліваюць чыноўнікі. У Польшчы заробак у сельскагаспадарчай галіне невялікі і нестабільны. У прыватнасьці, гэта тычыцца сэзоннай агародніны і садавіны, што не дазваляе садаводам плаціць 13 злотых за гадзіну працы наёмным работнікам.
Новыя правілы закрануць многіх іншаземцаў – украінцаў і беларусаў, якія наймаюцца на працу ў польскіх фэрмэраў. Гэта 450-500 тысяч сэзонных работнікаў.
Садаводы падкрэсьліваюць, што нягледзячы на зьніжэньне цэн агародніны і садавіны, кошты працы павялічваюцца. Напрыклад, у гадах 2010-2013, яшчэ да ўвядзеньня расейскага эмбарга, кошт яблык зьнізіўся на 25% з 1,40 зл да 1,05 зл. А кошты працы падчас вытворчасьці яблык у гэты ж пэрыяд вырасьлі на 40%.
Садаводы падкрэсьліваюць, што часы, калі сэзонным працаўнікам у сельскагаспадарчай вытворчасьці палякі плацілі няшмат, ужо прамінулі. Цяпер плата ў гэтым сэктары складае 7-10 злотых ($1,75- $2,5) за гадзіну ў залежнасьці ад рэгіёну і віду працы.
Dziennik. Gazeta Prawna/яс