Logo Polskiego Radia
Print

У выніку выбуху ў Польшчы загінулі шэсьць чалавек, у тым ліку двое дзяцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2017 16:07
Акцыя ратавальных службаў у гарадку Сьвебадзіцэ працягвалася амаль суткі.
PAP/Aleksander Koźmiński

Сёньня раніцай у нядзелю закончылася ратавальная акцыя пасьля абвалу трохпавярховай жылой камяніцы ў гарадку Сьвебадзіцэ (Świebodzice) у Ніжняй Сілезіі (адміністрацыйны цэнтар горад Уроцлаў).

Акцыя ратавальных службаў працягвалася амаль суткі. Канчатковы вынік трагедыі – шэсьць загінулых, у тым ліку двое дзяцей. Раненьні атрымалі каля 10 чалавек, чацьвёра грамадзян, у тым ліку 13-гадовы хлопчык, знаходзяцца ў цяжкім стане.

Учора раніцай у гарадку ў адным з будынкаў адбыўся выбух, які амаль цалкам зьнішчыў жылы аб’ект. Паводле пажарнай службы, праўдападобнай прычынай трагедыі зьяўляецца выбух газу. На месца здарэньня хутка прыбылі ратаўнікі, паліцыя й мэдыкі. Параненыя былі эвакуяваныя ва ўроцлаўскія клінікі на верталётах мэдыцынскай авіяцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт