„Грамадзянская плятформа” патрабуе вотуму недаверу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.03.2017 15:18
Апазыцыйная партыя прапануе прызначыць на тэхнічнага прэм’ера свайго лідара Гжэгажа Схэтыну.
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0
Фракцыя „Грамадзянскай плятформы” прапануе абмеркаваць вотум недаверу да ўраду Бэаты Шыдла. Кандыдатам на пасаду тэхнічнага прэм'ер-міністра зьяўляецца кіраўнік апазыцыйнай партыі Гжэгаж Схэтына (Grzegorz Schetyna).
Каб вотум недаверу да ўраду быў вынесены, за яго павінна прагаласаваць большасьць дэпутатаў, то бок, як мінімум, 231. Галасаваньне можа адбыцца не пазьней, чым праз тыдзень пасьля падачы заяўкі.
Дэпутаты „Грамадзянскай плятформы” разьлічваюць на падтрымку іншых апазыцыйных фракцыяў у парлямэнце.
Нагадаем, у 2013 годзе вынесьці вотум недаверу да ўраду „Грамадзянскай плятформы” і Польскай сялянскай партыі спрабавалі дэпутаты „Права й справядлівасьці”, то бок цяперашняй кіроўнай партыі. Тады іхным кандыдатам на тэхнічнага кіраўніка ўраду быў прафэсар Пётр Глінскі (Piotr Gliński) - цяперашні віцэ-прэм'ер, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны.
аз