У Польшчы сёньня адбыліся пратэсты працаўнікоў пошты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        16.03.2017 17:23
                    
                                 
                
                
                    Яны патрабуюць павышэньня зарплаты на 250 даляраў.
                
                
                    
                        
PAP/Andrzej Grygiel
                     
                
                
                
               
                
                         
Акцыя была арганізаваная шараговымі працаўнікамі, а не прафсаюзамі. Працаўнікі пошты патрабуюць павышэньня зарплаты на 1000 злотых (250 даляраў). Цяпер зарплата паштальёна складае 375 даляраў.
«У нашых сумках усё больш лістоў, але таксама пачуцьця крыўды і несправядлівасьці», – гаварыў адзін з паштальёнаў, якія сабраліся перад будынкам Польскай пошты ў Аполі.
Пратэсты працаўнікоў адбываліся ў 20 польскіх гарадах. У красавіку ў Варшаве плянуецца вялікая дэманстрацыя.
Улады Польскай пошты выдалі заяву, у якой пішуць пра прапановы новых прынцыпаў выплаты прэміяльных. Згодна зь імі, працаўнікі пошты і паштальёны маглі б атрымаць каля 180 даляраў прэміі ў квартал.
ав