Logo Polskiego Radia
Print

"Карытас" арганізуе збор велікодных падарункаў для палякаў Летувы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.03.2017 16:01
Каталіцкая дабрачынная арганізацыя зьбірае велікодныя падарункі для палякаў з Віленшчыны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя зьбірае велікодныя падарункі для палякаў з Віленшчыны.
«Карытас» і шчэціньская Фундацыя польскіх каштоўнасьцяў распачалі збор сродкаў, каб дапамагчы палякам на Віленшчыне. Арганізатары акцыі «Суайчыньнікам на Крэсах на Вялікдзень» гавораць, што хочуць падрыхтаваць каля 5 тон прадуктаў харчаваньня для вэтэранаў і дзяцей.
Дабрачынныя арганізацыі рабілі падобную акцыю на Каляды. Цяпер упершыню вырашылі пашырыць сваю дзейнасьць і сабраць падарункі на Пасху. Купленыя прадукты харчаваньня трапяць да палякаў у Вільні, Салечніках, Раканьцах, Немэншчызьне, Эйшышках і Тургелях.
«Ідэя велікоднай акцыі нарадзілася падчас сьнежаньскай сустрэчы з вэтэранамі ў Вільні. Адна з полек расказала нам, што пасьля аплаты рахункаў у яе застаецца 20-30 эўра на расходы. Я бачыў 80-гадовую жанчыну, якая адклала два апэльсіны, паколькі хацела ўзяць кіляграм мукі ці цукру, якія ёй былі больш патрэбныя. Гэта быў момант, калі мы ўпершыню вырашылі зрабіць падарункі на Пасху», – гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Войцех Возьняк.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт