Прэзыдэнт Вугоршчыны наведае Польшчу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.03.2017 13:48
Падчас свайго візыту Янаш Адэр сустрэнецца з Анджэем Дудам.
Photo:UNclimatechange/flickr.com/Commercial use allowed
Праз два тыдні прэзыдэнт Вугоршчыны Янаш Адэр наведае Польшчу. Разам з прэзыдэнтам Польшчы ён прыме ўдзел у Днях польска-вугорскай дружбы, якія пройдуць у горадзе Пётркаў Трыбунальскі (Piotrków Trybunalski) ў цэнтральнай Польшчы.
Кіраўнік прэс-службы Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Марэк Магероўскі (Marek Magierowski) падкрэсьліў у праграме Polsat News і ў радыё Zet, што пры гэтай нагодзе дойдзе да размовы абодвух лідараў.
Магероўскі нагадаў, што прэзыдэнт Анджэй Дуда падтрымлівае вельмі добрыя адносіны з прэзыдэнтам Янашам Адэран і палітыкі ў апошні час неаднойчы сустракаліся.
аз