Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на рачны транспарт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.03.2017 13:31
Інвэстыцыі ў разьвіццё рачнога транспарту паспрыяюць ажыўленьню эканомікі Польшчы.
Гружаная вугалем баржа на Глівіцкім канале Гружаная вугалем баржа на Глівіцкім канале commons.wikimedia.org/Adam Dziura/CC BY-SA 2.5

Інвэстыцыі ў разьвіцьцё ўнутраных водных шляхоў пашыраць магчымасьці й паспрыяюць ажыўленьню эканомікі Польшчы – заявіў міністар марской гаспадаркі і рачнога транспарту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk). Эўрапейскае пагадненьне аб разьвіцьці ўнутраных водных шляхоў падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Міністар Грубарчык нагадаў, што пашырэньне сеткі водных шляхоў зьяўляецца адным з прыярытэтаў польскага ўраду. Ён адзначыў, што на сёньняшні дзень такая інфраструктура практычна не існуе.

М.Грубарчык: Мы - на пачатку гэтага шляху, перад намі вельмі важны этап: нам трэба падрыхтаваць цэлы праект, падрыхтаваць справаздачы па ўзьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе й распрацоўку магчымасьцяў рэалізацыі унутраных водных шляхоў.

Міністар адзначыў, што добра разьвітыя ўнутраныя водныя шляхі - гэта таксама новыя працоўныя месцы.

Падпісанае прэзыдэнтам Дудам пагадненьне датычыцца пашырэньня шляхоў E30, які злучае Балтыйскае мора з Дунаем у Славакіі; Е40 (злучае порт Гданьск з чарнаморскім портам Адэса на Ўкраіне) і E70 (злучае Одэр з Калінінградзкім залівам).

Эўрапейская сетка галоўных водных шляхоў мае больш за 27 тысяч км працягласьці й злучае парты амаль 40 эўрапейскіх краін.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт