Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўручаныя прэміі імя Віктара Івашкевіча

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.02.2017 15:55
Ляўрэатамі прэміі "Хартыі'97" сталі чацьвёра беларусаў - людзі з розных сфэр дзейнасьці.
Адам Завальня Радыё Рацыя

У Варшаве ўручылі Нацыянальныя прэміі за абарону правоў чалавека. Сёлета ляўрэатамі сталі чацьвёра чалавек з розных сфэр дзейнасьці. Сярод іх – журналіст, добраахвотнік, эканаміст і музыка.

Усіх гэтых людзей зьвязвае нязломнасьць у прынцыпах і адданасьць Бацькаўшчыне, гаворыць галоўны рэдактар «Хартыі'97» Натальля Радзіна: «Узнагародзілі Ягора Марціновіча – журналіста «Нашай Нівы». На мінулых парлямэнцкіх выбарах Ягор выкрыў масавыя фальсыфікацыі на выбарчых участках. Леанід Злотнікаў узнагароджваецца, бо гэта вельмі прынцыповы эканаміст. У Беларусі нават эканамісты павінны мець прынцыпы, каб казаць праўду пра тое, што адбываецца ў беларускай эканоміцы. Вадзім Кабанчук – гэта беларускі добраахвотнік, які сёньня ваюе ва Ўкраіне. А Ігар Варашкевіч – гэта сапраўдная зорка беларускай музыкі, ён застаецца рыцарам беларускага адраджэньня і прыкладам для людзей культуры».

На цырымоніі адзначэньня прысутнічалі прадстаўнікі польскай эліты. У прыватнасьці, Вадзіму Кабанчуку ўзнагароду ўручыў Збігнеў Буяк – адзін з заснавальнікаў легендарнай польскай «Салідарнасьці».

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная «Хартыяй’97» у 1998 годзе. З 2013-га году прэмія носіць імя аднаго зь лідараў беларускага адраджэньня Віктара Івашкевіча.

Паводле Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт