Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначылі 77-ю гадавіну дэпартацыяў у СССР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.02.2017 16:26
У 1940-1941 гадах улады СССР арганізавалі чатыры буйныя дэпартацыі жыхароў усходняй Польшчы.
Photo: pl.wikipedia.org/Domena publiczna

У Варшаве й Беластоку прайшлі мерапрыемствы ў памяць палякаў, якія загінулі ў выніку дэпартацыяў у паўночныя вобласьці Расеі, Сыбір і Казахстан. 77 гадоў таму функцыянэры НКВД пачалі першыя вывазкі жыхароў усходняй Польшчы ў глыб Савецкага Саюзу.

У Беластоку ўрачыстасьці адбыліся ля Помніка-магілы невядомага сыбірака.

У Варшаве прадстаўнікі Асацыяцыі сыбіракоў сустрэліся ля Сымбалічнай магілы сыбіракоў на вайсковай частцы сталічных могілак Павонзкі (Powązki).

У 1940-1941 гадах улады Савецкага Саюза арганізавалі чатыры буйныя дэпартацыі жыхароў усходняй Польшчы - у лютым, красавіку й чэрвені 1940 году, а таксама напрыканцы траўня 1941 году.

Саветы афіцыйна назвалі іх перасяленьнем. Сярод дэпартаваных 70% складалі палякі. Астатнюю частку – украінцы й беларусы.

Паводле дадзеных НКВД, дэпартаваныя былі агулам каля 320 тысяч чалавек. Паводле Асацыяцыі сыбіракоў - па меншай меры 800 тысяч.

Тысячы людзей загінулі ў выніку эпідэмій, хваробаў, голаду й зьнясіленьня, да якіх прычынілася непасільная праца. Толькі некаторым удалося выжыць і вярнуцца ў краіну пасьля вайны.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт