Лех Валэнса: Я не агент, а почырк ня мой
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.02.2017 17:28
Лех Валэнса абвяргае абвінавачваньні ў свой адрас, што ён нібыта супрацоўнічаў з Службай бясьпекі ПНР.
PAP/Adam Warżawa
Лідар апазыцыйнага прафсаюзу «Салідарнасьць» з часоў Польскай Народнай Рэспублікі Лех Валэнса абвяргае абвінавачваньні, якія гучаць у яго адрас, што ён нібыта супрацоўнічаў з камуністычнай Службай бясьпекі.
Былы прэзыдэнт Польшчы на прэс-канфэрэнцыі аднёсься да экспэртызы почыркаў, праведзенай Інстытутам нацыянальнай памяці. Экспэртыза пацьвердзіла, што Валэнса пісаў даносы й атрымліваў за гэта грошы. Паводле экс-прэзыдэнта, уласнаручна ён не напісаў ні аднаго тэксту. Валэнса таксама паставіў пад сумнеў экспэртызу графолягаў. Ён выступіў зь ініцыятывай, каб яго почырк яшчэ раз зьверылі з почыркам на дакумэнтах Службы бясьпекі незалежныя графолягі.
Як паведамлялася, у мінулым годзе былі знойдзеныя дакумэнты, зь якіх вынікае, што Лех Валэнса быў агентам Службы бясьпекі. Ён супрацоўнічаў з камуністычным апаратам бясьпекі ў 1970-х гадах пад псэўданімам «Болек».
вс