Сусьветны банк: прагнозы для Польшчы станоўчыя
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.01.2017 13:18
Паводле аўтараў дакладу, у гэтым годзе эканамічны рост у Польшчы дасягне 3,1 працэнта.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сусьветны банк спадзяецца паляпшэньня ў польскай эканоміцы. У апошнім дакладзе экспэрты банку пераконваюць, што ў мінулым годзе рост ВУП у Польшчы запаволіўся ў асноўным з-за зьніжэньня дынамікі інвэстыцыяў. Аднак прагнозы настройваюць аптымістычна.
Паводле аўтараў дакладу, у гэтым годзе эканамічны рост у Польшчы дасягне 3,1 працэнта, у наступным - 3,3 працэнта, а у 2019 годзе складзе 3,4 працэнта.
Павел Самэцкі (Paweł Samecki), з Нацыянальнага банку Польшчы адзначае, што частка дакладу, якая датычыць Польшчы й суседніх краін, цалкам аптымістычная.
Павел Самэцкі: Прагнозы паказваюць на большыя, чым у мінулых гадах, магчымасьці росту эканомікі ў нашым рэгіёне. Такім чынам адбываецца таму, што таксама ў нашых заходніх партнэраў і у ЗША прагназуецца вышэйшае, чым раней разьвіцьцё эканомік. Можна канстатаваць, што прагнозы маюць памяркоўна аптымістычны характар, паколькі трэба памятаць, што наогул цяперашні пэрыяд вельмі нестабільны.
Экспэрты Сусьветнага банку падкрэсьліваюць, што невядомым зьяўляецца ўплыў на польскую эканоміку сусьветных падзеяў. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра брэксіт і зьмену на пасадзе прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.
аз