Прэзыдэнт удзельнічаў у пахаваньні кіроўцы, які загінуў ад кулі тэрарыста ў Бэрліне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.12.2016 13:42
У мясцовасьці Бане ў Заходнепаморскім ваяводзтве пахавалі 37–гадовага паляка, які спрабааваў перашкодзіць тэрарысту.
А.Дуда (другі зьлева) на пахаваньні Л.Урбана. 30.12.2016 у Банях.PAP/Marcin Bielecki
«Лукаш Урбан служыў іншаму чалавеку й да канца абараняў чалавечую годнасьць», – сказаў біскуп Генрык Вэйман у сваёй гаміліі падчас пахаваньня польскага кіроўцы.
У мясцовасьці Бане ў Заходнепаморскім ваяводзтве пахавалі 37–гадовага паляка, якога 19 сьнежня ў Бэрліне забіў тэрарыст.
На пахаваньне Лукаша Урбана прыехаў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Прэм'ер-міністр Бэата Шыдла накіравала ліст, які на пахаваньні зачытала кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра, Бэата Кэмпа.
Вадзіцелі грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў таксама ўшанавалі памяць Урбана – яны спыніліся й пунктуальна а 12 гадзіне пачалі сыгналіць.
Тэрарыст скраў польскі грузавік разам з кіроўцам і наехаў на натоўп людзей на сьвяточным кірмашы ў Бэрліне. Загінула 12 чалавек. Тэрарыст застрэліў польскага кіроўцу, які спрабаваў яму перашкодзіць.
яс