Logo Polskiego Radia
Print

Плянуюцца транспартныя інвэстыцыі ва ўсходняй Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2016 17:17
У рамках праграмы „Ўсходняя Польшча” адбудзецца мадэрнізацыя чыгуначных шляхоў.
Photo: PAP/Jakub Kamiński

У Міністэрстве разьвіцьця Польшчы былі заключаныя дзьве важныя дамовы па транспартных інвэстыцыях, якія будуць фінансавацца са сродкаў Эўразьвязу.

Віцэ-міністар разьвіцьця Адам Гамрышчак (Adam Hamryszczak) сказаў, што грошы будуць укладзеныя ў мадэрнізацыю Ўсходняй магістралі, то бок чыгуначнай лініі, якая спалучае найбуйнейшыя гарады ўсходняй Польшчы: Ольштын, Беласток, Люблін, Жэшаў і Кельцы.

Другая дамова датычыць разьвіцьця экалягічнага транспарту ў горадзе Ольштын на паўночным усходзе Польшчы, то бок праекту устойлівага разьвіцьця гарадзкога транспарту. На гэтыя інвэстыцыі ў гарадах усходняй Польшчы будзе прызначана 440 млн эўра. Ольштын - гэта другі горад, які падпісаў дамову па гэтаму пытаньню.

Агулам дафінансаваньне інвэстыцыяў, рэалізаваных у рамках праграмы „Ўсходняя Польшча”, складзе амаль 0,5 млрд злотых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт