Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся збор сродкаў на пакупку для Польшчы скрыпкі Антоніё Страдзівары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.12.2016 17:41
Цэны скрыпак Страдзівары стала растуць, іх кошт сягае нават некалькіх мільёнаў даляраў.
Bild: pixabay.com

Гэтая ініцыятыва зьяўляецца элемэнтам сьвяткаваньня сотай гадавіны атрыманьня Польшчай незалежнасьці. У мінулым гэтыя найлепшая ў сьвеце скрыпкі былі ў Польшчы, але цяпер няма ніводнага экзэмпляра. Пад заклікам падпісалася больш за 200 артыстаў, дырэктараў фэстываляў, крытыкаў, у гэтым Эльжбэта й Кшыштаф Пэндэрэцкія.

Паводле аўтара ідэі, дырэктара Нацыянальнага музычнага форуму Анджэя Касэндзяка, дзякуючы такому інструмэнту польская культура атрымае дасканалы сродак папулярызацыі. Яго марай зьяўляецца тое, каб скрыпка Страдзівары паявілася ў Польшчы да 2018 году, калі будзе сьвяткавацца сотая гадавіна незалежнасьці Польшчы.

«Нам трэба знайсьці інструмэнт, мы ведаем, якія зь іх прадаюцца. Але я мару, каб у 2018 годзе вышлі ў сьвет першыя дыскі, запісаныя польскімі артыстамі на гэтым інструмэнце», – гаворыць Касэндзяк.

Скрыпкі Страдзівары лічацца найлепшым дасягненьнем у скрыпічным майстэрстве. Некаторыя экзэмпляры маюць свае назвы. Цэны скрыпак Страдзівары стала растуць. Іх кошт сягае нават некалькіх мільёнаў даляраў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт