У Варшаве стартавала першая паслуга тыпу carsharing
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.11.2016 17:00
Гэта від пракату аўтамабіляў, якія можна браць на пракат на кароткі час, нават на 15 хвілін.
Komisja Europejska zarzuciła BMW, Daimlerowi oraz należącym do VW markom Audi, Porsche i Volkswagen zmowę ograniczającą konkurencję w zakresie technologii redukcji spalin. Foto: pixabay.com/CC0
Прыватная фірма прапануе ў Варшаве першую паслугу тыпу carsharing. Carsharing – гэта від пракату аўтамабіляў, якія можна браць на пракат на кароткі час, нават на 15 хвілін.
Пакуль у пракаце ёсьць толькі 20 аўто. Іх можна пазычаць пры дапамозе мабільнага прыстасаваньня ў смартфоне. Праезд 20 кілямэтраў цягам гадзіны будзе каштаваць прыкладна 7,5 даляраў (30 злотых).
Дзякуючы такой форме ўжываньня аўтамабіляў, карыстальнікі ня мусяць клапаціцца пра кошты ўтрыманьня транспартнага сродку – страхоўку, рамонт і кошт паліва.
Carsharing зьяўляецца вельмі папулярны ў шматлікіх гарадах у цэлым сьвеце. Ім карыстаецца больш за 8 мільёнаў чалавек, езьдзячы каля 140 тысячамі аўтамабіляў.
Пракат адчыніла прыватная фірма, але ў 2017 годзе гарадзкія ўлады Варшавы плянуюць стварыць падобную прапанову. Плянуецца, што ў пракаце будзе нават 500 аўтамабіляў.
Puls Biznesu/ав