Сыноптыкі папярэджваюць: на Балтыцы магчымы шторм
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.11.2016 11:32
Вецер можа прычыніцца да матэрыяльных шкодаў, а таксама пагражаць жыцьцю людзей і жывёлы.
www.pixabay.com
Сыноптыкі папярэджваюць: на поўначы Польшчы магчымы ўраганны вецер. Асабліва моцна можа дзьмуць у паўднёвай частцы Паморскага ваяводзтва – для гэтай часткі краіны выдадзена папярэджаньне першай ступені. Гэта азначае, што вецер можа прычыніцца да матэрыяльных шкодаў, а таксама пагражаць жыцьцю людзей і жывёлы.
У такіх складаных умовах надвор’я сыноптыкі раяць сачыць за прагнозамі, асабліва тым асобам, якія прымушаныя працаваць на адкрытым паветры, напрыклад, маракам, якія выходзяць у мора. На Балтыйскім моры магчымы шторм.
pogodynka.pl, kk/нг