Logo Polskiego Radia
Print

На прыпынках у Кракаве ўстаноўлены бясплатны бесправадны інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.11.2016 12:55
За Wi-Fi плаціць фірма, якая ўзамен атрымала плошчу пад рэкляму на прыпынках.
Аўтобусны прыпынак у КракавеАўтобусны прыпынак у КракавеZarządu Infrastruktury Komunalnej i Transportu

На 40 прыпынках гарадзкога транспарту ў Кракаве ўстаноўлены бясплатны бесправадны інтэрнэт. Пра гэта паведамляе гарадзкое Ўпраўленьне камунальнай інфраструктуры й транспарту.

Інтэрнэт Wi-Fi устаноўлены на перасадачных прыпынках зь вялікім пасажырапатокам. З гарадзкога бюджэту на інтэрнэт не выдаткоўваецца ані злотага: за падвядзеньне й эксплюатацыю Wi-Fi плаціць фірма, якая ўзамен атрымала плошчу пад рэкляму на прыпынках. Не выключаецца, што колькасьць прыпынкаў зь бесправадным інтэрнэтам павялічыцца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт