Музэй гісторыя польскіх габрэяў POLIN атрымаў «музэйны оскар»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.11.2016 11:30
Музэйная ўстанова стала ляўрэатам узнагароды ЕМА (European Museum Academy Award).
Экспазыцыя Музэя гісторыі габрэяў POLINPAP/Radek Pietruszka
Музэйная ўстанова стала ляўрэатам узнагароды ЕМА (European Museum Academy Award) – адной з самых прэстыжных эўрапейскіх узнагарод, якія прызнаюцца музэям. Узнагарода была ўручаная ў Рызе.
У абгрунтаваньні адзначаецца, што Музэй POLIN не зьяўляецца звычайным музэем. «Гэта найвышэйшага ўзроўню ўстанова культуры, якая трапляе да шырокага кола наведвальнікаў у цэлым сьвеце й таму цалкам заслугоўвае гэтую ўзнагароду».
Узнагарода European Museum Academy была заснаваная ў 2010 годзе, каб узнагароджваць выключныя дасягненьні арганізацый, навукоўцаў і ўстановай культуры па стварэньні сучасных музэяў. Яна лічыцца вельмі прэстыжнай і яе называюць «музэйным оскарам».
У бягучым годзе для Музэя гісторыі польскіх габрэяў POLIN гэта чарговая прэстыжная ўзнагарода. Першай зь іх была – European Museum of The Year 2016.
ав