Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўшануюць памяць Ігнацыя Яна Падэрэўскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2016 17:17
Сёньня адзначаем 156-ю гадавіну з дня нараджэньня польскага кампазытара, піяніста й палітыка.
Foto: UPPA/Photoshot/polskieradio.plFoto: UPPA/Photoshot/polskieradio.plFoto: UPPA/Photoshot/polskieradio.pl

Увечары ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбудзецца канцэрт з нагоды дня нараджэньня Ігнацыя Яна Падэрэўскага (Ignacy Paderewski). Сёньня адзначаем 156-ю гадавіну з дня нараджэньня кампазытара, піяніста, былога прэм'ера й міністра замежных спраў Польшчы.

Канцэрт адбудзецца ў рамках III Міжнароднага фэстывалю Падэрэўскага, арганізаванага Фондам „AVE ARTE”.

Раней, у Архікатэдральнай базыліцы імя Пакутніцтва Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Старым горадзе ў Варшаве адбылося набажэнства за ўпакой душы вядомага польскага кампазытара.

Ахвотныя маглі прыняць удзел у прагулцы „Па сьлядах Падэрэўскага”, то бок наведаць месцы ў Варшаве, зьвязаныя зь дзейнасьцю кампазытара.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт