Logo Polskiego Radia
Print

„Gazeta Polska”: Ёсьць запісы размовы Туск-Пуцін у Смаленску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2016 09:55
Установы польскай дзяржавы маюць у наяўнасьці запіс размовы паміж палітыкамі з ночы 10 красавіка 2010 году ў Смаленску.
Photo: tvp.info

„Gazeta Polska”: Ёсьць запісы размовы Туск-Пуцін у Смаленску
Установы польскай дзяржавы маюць у наяўнасьці запіс размовы паміж Дональдам Тускам і Ўладзімірам Пуцінам з ночы 10 красавіка 2010 году ў Смаленску. Тагачасны прэм’ер Расеі агучвае на ім вэрсію катастрофы прэзыдэнцкага самалёту, якая не супадае з пазьнейшым рапартамі МАК і камісіі Ежы Мілера. На запісе няма ні слова пра бярозу, ні пра падзеньне самалёту ў адвернутай пазыцыі.
Удзельнікамі сустрэчы таксама зьяўляліся віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк і Кшыштаф Квяткоўскі. Ніводзін зь іх не перадаў сьледчым інфармацыю, якую ў той вечар пачуў ад Уладзіміра Пуціна – піша „Gazeta Polska”.
niezalezna.pl/ав

Установы польскай дзяржавы маюць у наяўнасьці відэазапіс размовы паміж Дональдам Тускам і Ўладзімірам Пуцінам з ночы 10 красавіка 2010 году ў Смаленску. Тагачасны прэм’ер Расеі агучвае на ім вэрсію катастрофы прэзыдэнцкага самалёту, якая не супадае з пазьнейшым рапартамі МАК і камісіі Ежы Мілера. На запісе няма ні слова пра бярозу, ні пра падзеньне самалёту ў адвернутай пазыцыі.

Удзельнікамі сустрэчы таксама былі віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк і Кшыштаф Квяткоўскі. Ніводзін зь іх не перадаў сьледчым інфармацыю, якую ў той вечар пачуў ад Уладзіміра Пуціна. Пра гэта выданьню «Gazeta Polska» расказаў у інтэрвію міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.

«Туск нават не зрабіў ласку паведаміць нікому пра размову з Уладзімірам Пуціным і Сяргеем Шайгу, у якой прадстаўнікі расейскіх уладаў прадставілі вэрсію катастрофы. Яны вельмі падрабязна апісвалі, як яна адбылася», – сказаў міністар абароны.

Як адзначыў Антоні Мацярэвіч, на запісе няма ні слова пра бярозу, ні пра падзеньне самалёту ў адвернутай пазыцыі. «За тое была размова пра тое, што адбылася вельмі жахлівая рэч, але калі б самалёт ляцеў крыху далей, то мог бы зьнішчыць завод», – дадаў міністар.

Антоні Мацярэвіч сказаў таксама, што, паводле яго, неўзабаве грамадзкая думка даведаецца, як Пуцін расказваў Туску пра акалічнасьці й прычыны сьмерці польскай дэлегацыі.

niezalezna.pl/PAP/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт