У Польшчы адзначаюць XVI Дзень Яна Паўла ІІ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.10.2016 14:16
„Будзьце сьведкамі міласэрнасьці!” – дэвіз сёлетняга Папскага дня.
Photo:Piotr Drabik/flickr.com/Commercial use allowed
У Польшчы адзначаюць XVI Папскі дзень, то бок Дзень Папы Яна Паўла ІІ. Ён адзначаецца ў нядзелю, якая папярэднічае даце абраньня Караля Вайтылы на Апостальскі пасад, што адбылася 16 кастрычніка 1978 году.
Па ўсёй Польшчшы, а таксама ў польскіх парафіях за мяжой праходзяць сьвяточная набажэнствы, мерапрыемствы, канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, а таксама сустрэчы, прысьвечаныя Яну Паўлу ІІ.
Працягваецца таксама збор грошай для таленавітай моладзі са малазабясьпечаных сем'яў. Арганізатарам збору ахвяраваньняў зьяўляецца фонд „Справа Новага Тысячагодзьдзя”.
Галоўным дэвізам сёлетняга Папскага дня зьяўляюцца словы Яна Паўла ІІ: „Будзьце сьведкамі міласэрнасьці!”.
аз