Польскія трамваі будуць вазіць пасажыраў у Маскве
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.10.2016 15:03
Працяглы час маскоўскія ўлады мелі праблемы з аплатай за трамваі.
photo: pesa.pl
Яшчэ ў кастрычніку першыя трамваі з заводу PESA (горад Быдгашч) будуць дастаўленыя ў Маскву. Тавар быў замоўлены расейцамі ў 2013 годзе, але пасьля падзеньня вартасьці рубля маскоўскія ўлады мелі праблемы з аплатай за трамваі.
Дырэктар прадпрыемства Томаш Забакліцкі паінфармаваў, што цяпер першыя трамваі гатовыя да дастаўкі ў Расею. Тэхніка будзе дастаўленая ў Расею на адмысловых лафетах.
Агулам расейцы атрымаюць 90 трамваяў, якія будуць езьдзіць па Маскве. Першапачаткова замоўлена было 120 штук.
ав