Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы запусьцілі БЛА над канцылярыяй прэм’ера Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2016 13:47
„Справай заняліся спэцслужбы”, - кажа прэс-сакратар Бюро аховы ўраду.
Дрон у повітріДрон у повітріPhoto: pixabay.com

Двое грамадзянаў Расеі былі затрыманыя сёньня ў Варшаве за тое, што запусьцілі беспілётны лятальны апарат (БЛА) над будынкамі Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы, - паведамляе партал niezalezna.pl.

Дрон заўважылі супрацоўнікі Бюро аховы ўраду. Справай неадкладна занялося Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Як паведаміла прэс-сакратар Бюро аховы ўраду Натальля Маркевіч, каля канцылярыі прэм’ера функцыянэр заўважыў дрона ў палёце.

„Патруль хутка знайшоў апэратара БЛА. У мужчыны папрасілі прад’явіць пасьведчаньне. Аказалася, што гэта грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі. Расеец быў затрыманы й перададзены паліцыі”, - сказала Натальля Маркевіч. Яна дадала, што дрон пад канцылярыю прывезьлі на аўтамабілі маркі „Поршэ” двое расейцаў.

Аўтамабіль быў правераны на наяўнасьць піратэхнічных рэчываў. „Справай заняліся спэцслужбы”, - зазначыла прэс-сакратар Бюро аховы ўраду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт