Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адзначае дзень кавалерыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.09.2016 18:01
У Варшаве ладзяцца сьвяточныя мерапрыемствы.
fot.PAP/Tomasz Gzell

У суботу ў польскай сталіцы прайшоў кавалерыйскі марш па вуліцах горада, а на плошчы Пілсудскага адбыўся ўрачысты зварот.

У нядзелю кавалерысты з Варшаўскага гарнізона ладзяць урачыстасьці для сем'яў зь дзецьмі. У праграме паказы джыгітоўкі ў выкананьні добраахвотнікаў з кавалерыйскіх атрадаў і матч пола.

На варшаўскім гіпадроме выступіць ваенны аркестар, пройдуць конкурсы, гульні, і таксама можна будзе скаштаваць ваенны гарохавы суп.

IAR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт