Варшава дамагаецца ад Лёндана гарантый
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
10.09.2016 14:17
Ідзецца пра бясьпеку палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі.
Beata Szydło. Photo: European Parliament/Flickr.com
Пра гэта ішла размова паміж прэм'ер-міністрамі Польшчы і Вялікабрытаніі.
Кіраўнік польскага ўраду размаўляла ў пятніцу па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй. Перамовы тычыліся нядаўніх напады на палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі.
Бэата Шыдла заявіла, што гэтыя ганебныя інцыдэнты не павінны былі здарыцца. Польскі ўрад дамагаецца ад брытанцаў раскрыцьця злачынстваў.
Яна сказала кіраўніку брытанскага ўрада, што Лёндан павінен паклапаціцца пра бясьпеку нашых суайчыньнікаў, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, - патлумачыла прэм'ер-міністар..
Брытанская прэм'ер запэўніла польскую калегу, што Лёндан ня толькі правядзе расьсьледаваньне, але прыкладзе ўсе намаганьні, каб гарантаваць бясьпеку палякам на выспах.
Згодна з інфармацыяй, прадстаўленай амбасадай Польшчы ў Лёндане на працягу апошніх некалькіх тыдняў здарылася некалькі сур'ёзных інцыдэнтах, накіраваных супраць палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі.
IAR,PAP/юл