Logo Polskiego Radia
Print

PKP інвэстуе 23 мільёны эўра ў КПП на мяжы з Украінай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.07.2016 13:06
Інвэстыцыя прычыніцца да павышэньня эфэктыўнасьці пераходу ў Мэдыцы.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

Кампанія „PKP Польскія чыгуначныя лініі”(PKP PLK) абвясьціла тэндэр на мадэрнізацыю чыгуначнай станцыі ў гарадку Мэдыка (Medyka) на поўдні Польшчы. У агульнай складанасьці да 2023 году кампанія плянуе выдаткаваць на мадэрнізацыю інфраструктуры на гэтай станцыі, якая выконвае таксамі функцыю чыгуначнага памежнага пераходу, больш за 100 мільёнаў злотых (23 мільёны эўра).

Як паведаміла Яанна Кубяк (Joanna Kubiak) з прэс-службы PKP PLK, кошт абвешчанага тэндэру складае амаль 15 млн эўра (64,5 млн злотых). Ён бярэ пад увагу стварэньне праекту й выкананьне будаўнічых работ.

Паводле яе, інвэстыцыя павінна прычыніцца да павышэньня эфэктыўнасьці чыгуначнага КПП, у тым ліку скарачэньня часу памежнага кантролю й павышэньня канкурэнтаздольнасьці пераходу.

У рамках праекту будзе адноўлена больш за 12 км рэек у раёне станцыі „Мэдыка”. Апрача таго, на 200 мэтраў будуць прадоўжаныя чатыры трэкі, што дасьць магчымасьць прымаць даўжэйшыя грузавыя чыгуначныя склады з Украіны. Эфэктыўнасьць павысяць таксама стрэлачныя пераводы й перабудова амаль 7 км чыгуначнай цягі.

Апрача таго адрамантаваныя й адноўленыя будуць 35 інжынэрных аб'ектаў, сярод іншага, мастоў. Работы павінны завершыцца да канца 2019 году. Дзякуючы гэтаму грузавыя цягнікі могуць рухацца ў два разы хутчэй, чым цяпер, то бок з хуткасьцю да 40 км/г.

Апрача таго чыгуначная кампанія ў 2022-2023 гадaх перабудуе сем адрэзкаў чыгуначных лініяў у рэгіёне станцыі „Мэдыка” й некалькі бліжэйшых станцыяў.

rp.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт