Ліўні нанесьлі вялікія шкоды ў Гданьску
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.07.2016 16:16
З-за расколінаў у сьценах неабходна было эвакуаваць 15-павярховы жылы дом.
www.pixabay.com
Учора позным вечарам жыхары 15-павярховага жылога дома ў Гданьску вярнуліся ў свае кватэры. Перад гэтым ім прыйшлося пакінуць памяшкаваньні, паколькі ў сьценах будынку паявіліся расколіны. Гэта было зьвязана зь нядаўнімі праліўнымі дажджамі, якія прайшлі на поўначы Польшчы. Спэцыялісты апасаліся, што можа здарыцца будаўнічая катастрофа.
На месца выклікалі інспэктара будаўнічага нагляду, які правёў праверку і прыняў рашэньне, што будынак стабільны, а жыхары могуць вяртацца ў свае кватэры.
ІАР ПР/нг