Logo Polskiego Radia
Print

Візыт у Польшчу старшыні Кітая Сі Цзіньпіна

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.06.2016 08:37
Падчас візыту кітайскага госьця закранаецца, між іншым, пытаньне Новага шаўковага шляху.
pixaby.com

Па запрашэньні прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Польшчу прыбыў прэзыдэнт Кітая Сі Цзіньпін. У павестцы праграмы візыту: перамовы на самым высокім узроўні, удзел у Форуме рэгіёнаў, а таксама сымбалічнае адкрыцьцё чыгуначнай лініі Кітай-Эўропа з новым лягатыпам.

Супрацоўніцтва Польшчы з Кітаем разьвіваецца ў некалькіх плоскасьцях, у тым ліку на форуме эўрапейскім, у рамках формулы «16+1» (краіны нашага рэгіёну Эўропы і Кітай). Падчас візыту кітайскага госьця будзе закранацца пытаньне Новага шаўковага шляху, інакш – канцэпцыі новай гандлёвай дарогі, якая спалучыць Азію з Эўропай. Шаўковы шлях – гэта ня толькі гандлёвы абмен, але таксама культурны ды навуковы. Чыгуначнае спалучэньне значна наблізіць Эўропу да Кітая. Для Польшчы вельмі важна, што яно будзе праходзіць праз яе тэрыторыю.

Палякі разьлічваюць, што візыт кітайскага лідара прынясе новыя гандлёвыя кантракты. У Кітаі попытам карыстаюцца польскія прадукты харчаваньня: малако, чай, аўсяныя шматкі, аднак імпарт кітайскіх тавараў у Польшчу перавышае экспарт.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт