Logo Polskiego Radia
Print

Кузьмюк: Сікорскі сваімі заявамі наносіць урон Украіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2016 16:54
Я зьдзіўлены, што чалавек такога міжнароднага вопыту - выказвае гэткія меркаваньні - кажа эўрадэпутат.
Photo:Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com/Commercial use allowed

Радаслаў Сікорскі (поль. Radosław Sikorski) даў швэдзкаму часопісу „Svenska Dagbladet” інтэрвію на тэму сытуацыі ва Ўкраіне. Былы міністар замежных спраў Польшчы сказаў сярод іншага: „Што тычыцца Данбаса, то Расея будзе весьці перамовы толькі тады, калі яны зразумее, што гэты рэгіён для яе выключна цяжар, а для Ўкраіны яго страта – гэта палёгка. (...) Я лічу, што Ўкраіна павінна засяродзіцца на карысным разьвіцьці гэтых 90% тэрыторыі, якія застаюцца пад ейным кантролем. (...) Украіна страціла частку сваёй тэрыторыі - Крым і Данбас, але гэтыя рэгіёны здаюцца нявыгаднымі для яе. На Крыме пражывае шмат пэнсіянэраў, у сваю чаргу розныя галіны прамысловасьці ў Данбасе прыносілі значныя страты. (...) Вядома, страта часткі тэрыторыі балючая для кожнай краіны, але я баюся, што калі б нейкім цудам Данбас вярнуўся ва Ўкраіну, то яго рэінтэграцыя й адбудова былі б звыш магчымасьцяў Украіны”, - сказаў былы кіраўнік МЗС Польшчы.

„Я зьдзіўлены, што чалавек такога міжнароднага вопыту выказвае шкодныя для Ўкраіны меркаваньні, супярэчныя пазыцыі міжнароднай супольнасьці, якая ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Расеі за анэксію Крыма й акупацыі Данбаса - кажа эўрадэпутат Збігнеў Кузьмюк (поль. Zbigniew Kuźmiuk) у размове з журналісткай Польскай рэдакцыі Праграмы для замежжа Галінай Остас.

wPolityce.pl/radiozagranica.pl/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт