Logo Polskiego Radia
Print

Польска-беларускае памежнае супрацоўніцтва абмеркавалі ў Беластоку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2016 10:39
У межах праекта за 4 млн. эўра было закуплена 28 пажарных машын для беларускіх і польскіх пажарнікаў.
фота: Радыё "Рацыя"

Шчыльнае супрацоўніцтва ў ліквідацыі афрыканскай чумы сьвіней і ахова Белавескай пушчы ад пажараў сталі галоўнымі тэмамі 15-га пасяджэньня польска-беларускай падкамісіі па пытаньнях памежнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў Беластоку. Пра гэта паведамляе Радыё "Рацыя".

У сустрэчы ўдзельнічалі чыноўнікі, прадстаўнікі памежнай і пажарнай службаў, мытнікі ды вэтэрынары. Сярод удзельнікаў пасяджэньня быў першы намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Беларусі Васіль Сьцепаненка.

У межах праекта “Ахова Белавескай пушчы” за 4 мільёны эўра было закуплена 28 пажарных машын. 16 атрымалі польскія пажарнікі, а 12 - МНС Беларусі.

Пасяджэньні падкамісіі па пытаньнях памежнага супрацоўніцтва адбываюцца два разы ў год – папераменна ў Польшчы й Беларусі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт