Logo Polskiego Radia
Print

Чарговы польскі горад ня хоча ў сябе цыркаў з жывёламі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.03.2016 09:01
Жыхары горада Радам ня хочуць, каб у ім выступалі цыркі са зьвярамі.
pixabay.com

Жыхары горада Радам (Radom) ня хочуць, каб у ім выступалі цыркі з жывёламі. Радам з насельніцтвам у 220 тыс. чалавек знаходзіцца ў 100 км ад Варшавы й зьяўляецца другім па колькасьці насельніцтва (пасьля Варшавы) горадам сталічнага Мазавецкага ваяводзтва.

Мэрыя Радама вырашыла правесьці грамадзкія кансультацыі, датычныя выступленьня цыркаў з жывёламі ў горадзе. Прыкладна 70% жыхароў Радама, якія запоўнілі анкеты, выступілі супраць цыркаў са зьвярамі ў горадзе. Цяпер чарговы крок за гарадзкой радай, якая павінна ўнесьці гэтае пытаньне на свой разгляд.

Першым горадам, які ўвёў забарону на выступ цыркаў з жывёламі на сваёй тэрыторыі, быў Слупск (поўнач Польшчы) і зрабіў гэта па ініцыятыве мэра. Ім зьяўляецца вядомы польскі палітык, былы дэпутат Сэйму, першы ў Польшчы палітык-адкрыты гей, праэкалягічна настаўлены сацыял-дэмакрат Робэрт Бедрань (Robert Biedroń). Пасьля Слупска падобную забарону ўвялі Познань, Уроцлаў, Варшава ды іншыя гарады.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт