Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ліквідуюцца небясьпечныя месцы на дарогах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.03.2016 17:35
Сёлета ў Польшчы на рамонт і рэканструкцыю дарог будзе выдаткавана амаль 400 млн эўра.
foto: pixabay.com

Міністэрства інфраструктуры й будаўніцтва Польшчы абвясьціла аб праграме ліквідацыі небясьпечных месцаў на дарогах. Спачатку былі абраныя каля 450 месцаў. Агулам Галоўнае ўпраўленьне нацыянальных дарог і аўтастрад вызначыла для перабудовы каля 3 тысяч небясьпечных месцаў.

Яны будуць перабудаваныя такім чынам, каб абараніць пешаходаў і павысіць бясьпеку іншых удзельнікаў дарожнага руху. Перабудова працягнецца некалькі гадоў. Гаворка ідзе пра будаўніцтва тратуараў, але таксама й пра рэканструкцыю й будаўніцтва аўтобусных прыпынкаў.

Міністэрства інфраструктуры зазначае, што паводле дасьледаваньня найбольш частай прычынай ДТЗ на дарогах зьяўляецца дрэнны стан інфраструктуры.

У гэтым годзе на рамонт і рэканструкцыю дарог міністэрства хоча выдаткаваць больш за адзін мільярд сямсот мільёнаў злотых (гэта амаль 400 мільёнаў эўра).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт