У Польшчы можна будзе здаваць экзамен на атэстат сталасьці па рэлігіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.02.2016 16:44
У Міністэрстве адукацыі пачынаюцца размовы аб увядзеньні выпускных экзаменаў па рэлігіі.
pixabay.com
У Міністэрстве адукацыі пачынаюцца размовы аб увядзеньні экзаменаў на атэстат сталасьці па рэлігіі. Заўтра прадстаўнікі Канфэрэнцыі Эпіскапату Польшчы будуць абмяркоўваць гэтае пытаньне з чыноўнікамі Міністэрства адукацыі.
Кіраўнічка ведамства Анна Залеўска лічыць, што выпускнікі сярэдніх школаў павінны мець магчымасьць здаваць экзамен па рэлігіі, як па кожным іншым прадмеце.
Выпускны экзамен па рэлігіі ў Польшчы можна будзе задаваць не раней чым у наступным годзе.
яс