Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы супраць раку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2016 14:44
У варшаўскім Цэнтры анкалёгіі адбываецца Дзень адкрытых дзьвярэй.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

У варшаўскім Цэнтры анкалёгіі, а таксама ў 20-і іншых анкалягічных ды гематалягічных мэдычных установах у цэлай Польшчы адбываецца Дзень адкрытых дзьвярэй.

Кожны, хто прыбудзе ў мэдычную ўстанову, зможа бясплатна й па-за чаргой зрабіць мамаграфію, цыталягічнае дасьледаваньне, здаць аналіз крыві на цукар ды памераць утрыманьне вуглякіслага газу ў выдахаемым паветры. Акрамя таго, спэцыялісты пакажуць жанчынам, як правільна самастойна правяраць грудзі, а курцам параяць, як кінуць шкодную прывычку.

Мерапрыемствы адбываюцца з нагоды Сусьветнага дня барацьбы супраць раку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт