Logo Polskiego Radia
Print

Палякі баяцца сочкі з боку дзяржавы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2016 14:14
Перад Прэзыдэнцкім палацам працягваецца пратэст супраць закону, які ўчора падпісаў прэзыдэнт.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

„Прыватнасьць – тваё права”, „Выйдзі з майго асабістага жыцьця” (рэд. - па аналёгіі выхаду з кампутарнай праграмы) - гэта толькі некаторыя зь лёзунгаў, якія перад Прэзыдэнцкім палацам трымалі пікетоўцы.

Ля сядзібы прэзыдэнта праходзіць 12-гадзінны пратэст супраць сочкі з боку дзяржавы.

Такім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу грамадзкай думкі да закону, які ўчора падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Нагадаем, зьмены, унесеныя ў закон аб паліцыі, мяняюць прынцыпы апэратыўных дзеяньняў, якія зводзяцца, між іншым, да праслухоўваньня, кантролю перапіскі й пошты, доступу да тэлекамунікацыйных і электронных дадзеных, а таксама электроннай пошты грамадзян.

Унесеныя ў закон зьмены выклікалі супраціў апазыцыі й некаторых няўрадавых арганізацый.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт