Logo Polskiego Radia
Print

Польскія гандбалісты: перамагчы беларусаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2016 13:37
Сёньняшні матч будзе для палякаў вырашальным.
PAP/JACEK BEDNARCZYK

Польскія гандбалісты: перамагчы беларусаў
Сёньняшні матч будзе для палякаў вырашальным.
Польская каманда гандбалістаў сёньня ў Кракаве зайграе зь беларусамі. Калі палякі хочуць увайсьці ў паўфінал чэмпіянату Эўропы, то павінны абыграць беларускіх сапернікаў. Пасьля паразы ў суботу з нарвэгамі шанцы палякаў на паўфінал сталі меншымі. Для гэтага ім трэба перамагчы дзьве каманды – зь Беларусі й Харватыі.
Да гэтага часу беларускія гандбалісты атрымалі толькі адну перамогу. У другім матчы ўступнага этапу яны перамаглі зь Ісландыяй (39:38). На гэтым жа самым этапе прайгралі з Харватыяй (21:27) і Нарвэгіяй (27:29). У чацьвер 21 студзеня, ужо падчас другога этапу спаборніцтваў, беларусы прайгралі з французамі (23:34).
«Беларусы на першым этапе чэмпіянату паказалі, што яны небясьпечныя. З нарвэгамі яны прайгралі толькі на два голы, перамаглі Ісландыю, мінімальна паддаліся харватам. Яны маюць моцнага гульца, Сяргея Рутэнку, якому дапамагаюць іншыя. Калі ён засяроджвае ўвагу праціўніка на сабе, то іншыя калегі гэта выкарыстоўваюць», – ацаніў беларускую каманду польскі абаронца Пётр Храпкоўскі.

Польская каманда гандбалістаў сёньня ў Кракаве зайграе зь беларусамі. Калі палякі хочуць увайсьці ў паўфінал чэмпіянату Эўропы, то павінны абыграць беларускіх сапернікаў. Пасьля паразы ў суботу з нарвэгамі шанцы палякаў на паўфінал сталі меншымі. Для гэтага ім трэба перамагчы дзьве каманды – зь Беларусі й Харватыі.

Да гэтага часу беларускія гандбалісты атрымалі толькі адну перамогу. У другім матчы ўступнага этапу яны перамаглі зь Ісьляндыяй (39:38). На гэтым жа самым этапе прайгралі з Харватыяй (21:27) і Нарвэгіяй (27:29). У чацьвер 21 студзеня, ужо падчас другога этапу спаборніцтваў, беларусы прайгралі з французамі (23:34).

«Беларусы на першым этапе чэмпіянату паказалі, што яны небясьпечныя. З нарвэгамі яны прайгралі толькі на два голы, перамаглі Ісьляндыю, мінімальна паддаліся харватам. Яны маюць моцнага гульца, Сяргея Рутэнку, якому дапамагаюць іншыя. Калі ён засяроджвае ўвагу праціўніка на сабе, то іншыя калегі гэта выкарыстоўваюць», – ацаніў беларускую каманду польскі абаронца Пётр Храпкоўскі.

TVP Sport/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт