Logo Polskiego Radia
Print

Інспэктары ўжо ня мусяць папярэджваць кампанію аб праверцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2016 15:46
У Польшчы пачалі дзейнічаць новыя правілы, датычныя праверак фірм Дзяржінспэкцыяй працы.
Photo: pixabay.comPhoto: pixabay.com

У Польшчы пачалі дзейнічаць новыя правілы, датычныя праверак фірм Дзяржаўнай інспэкцыяй працы. Раней перад тым, як пракантраляваць фірму, якая аказвае паслугі, інспэктар павінен быў выслаць кампаніі паведамленьне мінімум за 7 дзён да праверкі. Без папярэджаньня дазвалялася правяраць гандлёвыя ды прамысловыя прадпрыемствы. Цяпер, незалежна ад профілю кампаніі, супрацоўнікі Дзяржаўнай інспэкцыі працы могуць пачаць праверку з ходу.
Новаўвядзеньне пазытыўна ацанілі прафсаюзы. Паводле іх, зьмена правіл абмяжуе практыку нелегальнага працаўладкаваньня й зьменшыць ценявы рынак працы.
Польшча была апошняй у Эўропе краінай, у якой Дзяржаўная інспэкцыя працы павінна была паведамляць пра намер праверкі фірмы са сфэры паслугаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт